У Гродне на Кірава 3 (2-гі паверх), у Цэнтры гарадскога жыцця, 18 траўня, а 16:00 пройдзе прэзентацыя новай кнігі Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ», якая паспела паставіць два рэкорды.

Новы раман Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» паставіў адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, аўтар выкарыстаў 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» - эксперыментальны твор. Ён утрымлівае шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Папярэднія кнігі аўтара - «Дзіцячы маніфест« і «Marginalis» - уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій.