У Гродне на Кірава 3 (2-гі паверх), у Цэнтры гарадскога жыцця, 18 траўня а 16:00 пройдзе прэзентацыя новай кнігі Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”, якая паспела паставіць два рэкорды.

Новы раман Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” паставіў адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, аўтар выкарыстаў 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

“Дзевяць жыццяў Віта Морэ”   эксперыментальны твор. Ён утрымлівае шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Папярэднія кнігі аўтара Дзіцячы маніфест  і Marginalis  уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій.