Вішню пры ходніку ламалі экскаватарам, бо, як адказалі будаўнікі, не было пілаў. Гэта адбылося ў суботу 11 мая, на будоўлі па вуліцы Вялікай Траецкай. Будаўнічы ўчастак размешчаны паміж рамеснай крамай «Лёля» і домам № 11.
Як адказалі будаўнікі прадавачцы крамы, што стала сведкай, ніжнія галіны заміналі працы, а пілаў у працоўных не было. Паводле праекта, дрэва, якое знаходзіцца на мяжы будаўнічага ўчастка, мусіць быць захаванае, але не прынята аніякіх мераў па яго захаванні.
«Гаспадар участка ў прынцыпе за захаванне, але ён не будзе сачыць за працай будаўнікоў. І цяпер капаюць ля самых каранёў», — тлумачыць Дар’я Фядотава, гаспадыня крамы «Лёля», каля ганку якой расце дрэва.
Дар’я плануе звяртацца ў Інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Летась да гадавіны працы крамы майстрыцы «апранулі» вішню ў карункі, праз што яна ператварылася ў гарадскі арт-аб'ект. Гэта адзінае дрэва на некалькі дамоў уздоўж вуліцы.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…