У сеціве з’явіліся сайты, дзе беларусам прапануюць паўдзельнічаць у рэкламных акцыях і кампаніях — так, за 5-хвіліннае апытанне можна атрымаць тысячу рублёў на сваю картку. Аўтарамі такой прывабнай прапановы з’яўляюцца ашуканцы, а іх мэтай — даведацца асабістыя дадзеныя уладальнікаў банкаўскіх картак, каб у далейшым скрасці з яе грошы, піша vgr.by.
Як адзначаюць у «Белінвестбанку», інфармацыя аб рэкламных кампаніях і акцыях, якія праводзяцца банкамі, распаўсюджваецца праз афіцыйныя акаўнты устаноў у сацыяльных сетках і карпаратыўныя сайты.
Каб засцерагчы свае назапашванні, ня варта паведамляць трэцім асобам дадзеныя аплатнай карткі: поўны нумар, тэрмін дзеяння, CVC/CVV код, коды пацверджання, а таксама паролі 3D-Secure. Не прадастаўляюцца звесткі, якія тычацца вашага ўліковага запісу ў Інтэрнэт-банкінгу і Мабільным банкінгу. Каштоўнасць для махляроў ўяўляюць перш за ўсё лагін, пароль і сеансавы ключ.