Напярэдадні новага купальнага сезона ратавальнікі ТВВАД правялі падводнае абследаванне і чыстку акваторый гарадскіх пляжаў і купальных частак.
Ратавальнікі станцыі «Ласосна» распавялі, што падводнае абследаванне — працэдура не з лёгкіх.
«Намывае пясок, наносіць камяні, ну і не без чалавечых укладанняў смецця, покрыўкі, бітыя бутэлькі, пластык, пакеты… Дно вычышчана і штотыдзень аглядаецца вадалазамі. Калі вы нешта намацалі - камень які выклікае нязручнасць пры заходзе ў ваду, кавалак дрэва — скажыце выратавальнікам, яны ліквідуюць прыродныя „камяні“», — адзначылі ратавальнікі.
У Гродне і вобласці да летняга сезона, які адкрыецца 1 чэрвеня, падрыхтуюць 43 пляжа. На тэрыторыі Гродна будуць функцыянаваць пяць зон адпачынку на вадаёмах: цэнтральны пляж на Нёмане, пляжы на возеры Юбілейнае, лесапаркавая тэрыторыя ўрочышча Ласосна з пляжам і лесапаркавая тэрыторыя ўрочышча Пышкі з пляжам (сцежка здароўя). Неўзабаве запрацуе выратавальная станцыя і на базе адпачынку «Прывал». Там падрыхтавалі пляжную зону з усім неабходным для адпачывальнікаў і абсталявалі станцыю, якая адпавядае ўсім нормам. Новая зона адпачынку пачне працу ў бліжэйшы час.
На вадаёмах Гродна і вобласці ў сезоне будуць працаваць 9 выратавальных станцый і 17 пастоў ТВВАД. Акрамя іх па ўсім рэгіёне знаходзіцца 14 ведамасных станцый, якія належаць розным арганізацыям.
Неафіцыйны пляж на Нёмане ў Румлёва так і застанецца дзікім, нягледзячы на тое, што там адпачываюць сотні гараджан.