Пракуратура высветліла, што ў Гродзенскім раёне толькі 40% садаводчых таварыстваў збірае смецце паасобна. У Ваўкавыскім раёне раздзельны збор смецця не арганізаваны наогул.

Пры гэтым Лідскі, Зэльвенскі, Ваўкавыскі, Слонімскі, Шчучынскі і Навагрудскі раёны не выканалі мэтавыя паказнікі на 2018 год па зборы другаснай сыравіны. Другасныя рэсурсы закопвалі проста на палігонах ЦБА.


hrodna.life/articles/recycling/

Не выконваюцца санітарныя патрабаванні да кантэйнерных пляцовак. Большасць кантэйнераў у Гожы і Новай Гожы, вёсках Ялоўшчына і Гынавічы аказалася непрыдатнымі да выкарыстання.

У Гродзенскім раёне большасць садаводчых таварыстваў не раздзяляюць смецце

Па выніках праверкі пракуроры раёнаў вынеслі 6 прадпісанняў.