Каля года таму гродзенка 1991 года нараджэння пазнаёмілася з 27-гадовым маладым чалавекам. Зараз дзяўчына чакае ад яго дзіця, якое павінна хутка нарадзіцца. Маладыя людзі не рэгістравалі свае адносіны і жывуць асобна, але канфлікты паміж імі здараліся, паведамляет УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Раней дзяўчына ўжо звярталася ў міліцыю, праводзіліся праверкі. На днях здарылася чарговая сварка. Мужчына быў нецвярозы, скандаліў, ударыў сваю пасію і пагражаў ёй забойствам. Бліжэй да раніцы дзяўчына патэлефанавала сваёй маці і папрасіла прыехаць. Пачуўшы гэта, малады чалавек на вачах сваёй цяжарнай дзяўчыны забраў яе 400 даляраў ЗША, якія ляжалі ў скрыні стала, і ўцёк. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю.

Мужчыну затрымалі, у дачыненні да яго ўзбуджаная дзве крымінальныя справы па ч.2 ст. 206 «Рабаванне» і ст. 186 «Пагроза забойствам» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Раней ён ужо быў не аднойчы судзімы. У цяперашні час падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.