У адзін з травеньскіх дзён 34-гадовы жыхар вёскі Пескі Лідскага раёна, работнік мясцовай гаспадаркі, рыбачыў. Каля Нёмана, побач з вёскай Мацевічы, стаў капаць чарвякоў. Пры здабычы прынады для рыб ён выкапаў з зямлі… ручную супрацьпяхотную гранату Ф-1, у прастамоўі званую «лімонкай», піша lidanews.by.
Гэта не здзіўляе: у ваенныя гады тут праходзілі баявыя дзеянні. Правільней за ўсё было пакінуць снарад на месцы і паведаміць у міліцыю ці ваенкамат.
Аднак малады мужчына не пакінуў на месцы сваю знаходку, а ўзяў з сабой і прывёз дадому. Ужо адтуль паступіў званок у адпаведныя службы. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі ў вёску, у доме, дзе знаходзіўся боепрыпас, выявілі, што з гранаты была сарваная чэка. Мяркуецца, што гэта было зроблена рыбаком пры капанні зямлі, дзе знаходзілася граната.
На наступны дзень боепрыпас, як мяркуецца часоў Вялікай Айчыннай вайны, быў знішчаны сапёрамі. Паўтараць дадзены вопыт міліцыя катэгарычна не рэкамендуе.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…