Ноччу 7 мая ў адной з вёсак Воранаўскага раёна ад нажавога ранення сканаў мясцовы жыхар 1994-го года нараджэння. Пра гэта рассказалі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Папярэдне ўстаноўлена, што перад смерцю маладога чалавека ў кампаніі знаёмых, якія разам выпівалі, узнік канфлікт. Сварка адбылася з адным з сабутэльнікаў 1990 года года нараджэння на глебе рэўнасці да дзяўчыны, якая знаходзілася з імі. Загінулы і падазраваны ў нейкі момант выйшлі на вуліцу высветліць адносіны. У апошняга з сабой быў нож. Неўзабаве выйшлі астатнія з кампаніі і выклікалі хлопцу, які сцякаў крывёй, хуткую дапамогу. Рэанімацыйныя мерапрыемствы выніку не далі.