У Дзень Перамогі, 9 траўня, гродзенцаў чакае выстава ўзбраення сучаснай арміі, аўтамотапрабег і святочны салют, піша vgr.by. Падрабязная праграма гарадскіх мерапрыемстваў па лакацыях.
Плошча Леніна
10: 00-10: 30 – урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі;
11: 00-16: 00 – «Канцэрт на перадавой», святочная праграма з удзелам музычнага тэатра “Рада”, духавых аркестраў і народных ансамбляў;
16: 00-18: 00 – «Пад песні 40-х», танцавальная праграма;
18: 00-21: 00 – «А шостай гадзіне вечара пасля вайны», вялікі святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі;
з 11:00 – арт-кафэ «Пад адкрытым небам».
Плошча Тызенгаўза
10:00–16:00 — «Радзімы нашай аплот», інтэрактыўная выстава ўзбраення сучаснай арміі.
Парк Жылібера
10:30–11:00
- цырымонія ўскладання ля помніка загінулым воінам і партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў парку ім. Ж. Э. Жылібера;
- праходжанне парадных разлікаў Гродзенскага гарнізона па вул. Дзяржынскага;
10:00–17:00 —«Паўстанкі ваеннай пары», праца тэматычных пляцовак:
- «За Перамогу!», літаратурна-мастацкі штаб;
- «Памятае Гродна той кветны, яркі май», канцэртная праграма;
- «75-годдзю вызвалення Беларусі прысвячаецца», інтэрактыўны гарадок;
- «Слава Перамогі ў сэрцах пакаленняў!», моладзевы прывал;
- «У славу Вялікай Перамогі!», пляцоўка памежна-мытнай службы;
- «Партызанская паляна»;
- «Ваенны шпіталь»;
- «Дзякуй ад тых, хто не ведае вайны!», святочная праграма на сцэне летняй эстрады.
У парку арганізуюць гульнявыя і фотозоны, атракцыёны, батуты, пачастунак салдацкай кашай, будуць працаваць акторы-аніматары, святочны гандаль «Вялікі ваенны буфет».
Вуліца Савецкая
12: 00-17: 00 – «Песні Перамогі на вуліцы Савецкай», канцэрт кавер-гуртоў, бардаў і вулічных музыкаў;
14: 00-16: 00 – «Люблю мой край, старонку гэту», канцэртная праграма ля моладзевага цэнтра “Гродна” з удзелам ветэранскіх харавых калектываў горада;
10: 00-19: 00 – выстава-кірмаш сувеніраў ручной работы.
Плошча Савецкая
12:00–16:00 — «Перамога ў сэрцы кожнага жыве!», культурна-спартыўнае свята: выстава рэтратэхнікі пры ўдзеле аматарскага аб’яднання культурна-гістарычнага автомотоклуба «Вінтаж», аматарскага аб’яднання «ТэхнаДром»; выстава-экспазіцыя калекцыянераў «Мая краіна, мой горад»; спартыўны гарадок.
Вуліца 1 Мая — Савецкая плошча
11:30 – «Прабег Перамогі», гарадскі аўтамотапрабег з ускладаннем кветак каля помнікаў.
Курган Славы
22: 00-22: 55 – “Гэты дзень мы набліжалі як маглі», вячэрні канцэрт;
22: 55-23: 00 – акцыя «Спяем Дзень Перамогі разам»;
23:00 – святочны салют.
Мікрараёны
18: 00-20: 00 – акцыя «А шостай гадзіне вечара пасля вайны», канцэрты, прысвечаныя Дню Перамогі, на пляцоўках:
- каля адміністрацыі Кастрычніцкага раёна (вул. Гагарына, 18/2),
- СШ № 34 (Індурская шаша, 14),
- СШ № 7 (вул. Курчатава, 7),
- СШ № 27 (вул. Ліможа, 47),
- гімназіі № 2 (вул. Болдзіна, 10б),
- на агляднай пляцоўцы (вул. Дарвіна).
https://hrodna.life/2019/05/06/na-kalenyah-da-9-maya/


