Ноччу 7 мая ў адной з вёсак Воранаўскага раёна ад нажавога ранення сканаў мясцовы жыхар 1994-го года нараджэння. Пра гэта рассказалі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Папярэдне ўстаноўлена, што перад смерцю маладога чалавека ў кампаніі знаёмых, якія разам выпівалі, узнік канфлікт. Сварка адбылася з адным з сабутэльнікаў 1990 года года нараджэння на глебе рэўнасці да дзяўчыны, якая знаходзілася з імі. Загінулы і падазраваны ў нейкі момант выйшлі на вуліцу высветліць адносіны. У апошняга з сабой быў нож. Неўзабаве выйшлі астатнія з кампаніі і выклікалі хлопцу, які сцякаў крывёй, хуткую дапамогу. Рэанімацыйныя мерапрыемствы выніку не далі.

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Забойства». Падазраваны затрыманы, віну прызнаў. Праводзяцца следчыя дзеянні. Абодва маладыя чалавекі раней судзімыя за крадзяжы, нідзе не працавалі.