На Радаўніцу (Дзень памяці продкаў 7 мая) Дзяржаўтаінспекцыя выдзеліць дадатковыя нарады, якія будуць дзяжурыць паблізу самых буйных могілак, а каля «Аульс» зменіцца арганізацыя дарожнага руху, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У гэты дзень нельга будзе прыпаркавацца па правым баку дарогі пры руху з горада ў бок вёскі Путрышкі пачынаючы ад чыгуначнага пераезду і да самай вёскі.
Па левым баку дарогі паркоўка будзе забароненая толькі насупраць уваходу і заездаў на могілкі, а таксама насупраць прыпынку грамадскага транспарту. Зроблена гэта з улікам руху аўтобусаў, на якіх чакаюць большасць наведвальнікаў.
Для арганізацыі бяспекі руху і аказання дапамогі грамадзянам 7 мая задзейнічаюць дадатковыя нарады ДАІ па ўсёй вобласці.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…