Кіроўца грузавога аўтамабіля, які перавозіў групу беларускіх турыстаў і ў панядзелак, 6 мая, каля 11:30 гадзін зляцеў з абрыву вышынёй 40 м і зваліўся ў р.Чорны Чарамош у с. Быстрэц Верхавінскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці, знаходзіўся на момант здарэння ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе interfax.by.

«Паліцыянты выявілі, што 47-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ-66 не справіўся з кіраваннем на ўздыме, у выніку чаго аўтамабіль пачаў рух назад і перакуліўся ў раку. Кіроўца — жыхар аднаго з сёлаў Косаўскага раёна — кіраваў у стане алкагольнага ап’янення. Гэта пацвердзіла медыцынская экспертыза. Кіроўца знаходзіцца ў стане шоку, абыйшоўся сінякамі», — гаворыцца ў паведамленні на старонцы паліцыі Івана-Франкоўскай вобласці.

Па факце здарэння адкрытая крымінальная справа па ч.3 ст. 286 Крымінальнага кодэкса Украіны (парушэнне правілаў бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула гібель некалькіх асоб), санкцыя якога прадугледжвае пазбаўленне волі на 5−10 гадоў з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на тэрмін да трох гадоў. Кіроўца аўтамабіля затрыманы.


hrodna.life/2019/05/06/v-karpatah-v-reku-perevernulsya-gruzovik-s-belorusskimi-turistami-tri-cheloveka-pogibli/