Учора каля 17.40 у Смаргоні зарэгістравана ДТЗ з удзелам пешахода. Кіроўца, 1989 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Опель Амега» і рухаючыся з боку вуліцы Камсамольскай у напрамку Трактарнай, каля дома 11 здзейсніў наезд на непаўналетняга, піша ДАІ Гродна.
Па наяўнай інфармацыі навучэнец першага класа выбег на дарогу з-за аўтамабіляў, якія стаялі злева па ходзе руху аўтамабіля.
У выніку ДТЗ пешаход з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.