У Парыжы перад Радуніцай добраўпарадкавалі магілу Валянціна Ваньковіча

Напярэдадні святкавання Радуніцы ў Парыжы добраўпарадкавалі месца пахавання Валянціна Ваньковіча — культурнага дзеяча родам з Беларусі. Акцыя адбылася па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі пры падтрымцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Дыпламаты і супрацоўнікі Пасольства на чале з Паслом Беларусі ў Францыі Ігарам Фісенкам, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары добраўпарадкавалі на могілках «Манмартр» месца пахавання Валянціна Ваньковіча — сусветна вядомага дзеяча культуры — ураджэнца Беларусі, якія пражываў у Францыі.

Правядзенне акцыі Пасольства Беларусі выклікала падтрымку прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Францыі, плануецца яе правядзенне штогод з наведваннем месцаў пахавання беларусаў, якія ў розныя гістарычныя часы воляй лёсу патрапілі ў Францыю і пахаваны на тэрыторыі Францыі.

Даведка

Валянцін (Валенцій-Вільгельм) Ваньковіч нарадзіўся 14 лютага 1800 г. у вёсцы Калюжыцы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці). Належаў да старажытнага беларускага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», прадстаўнікі якога часта займалі пасады ў Мінскім ваяводстве ВКЛ. Сусветна вядомы мастак рамантычнага кірунку. Працаваў у сваёй майстэрні ў Мінску. У ліпені 1839 г. выехаў у эміграцыю ў Францыю. 12 мая 1842 памёр ад туберкулёзу на руках свайго сябра Адама Міцкевіча ў Парыжы.

Сёння ў Мінску дзейнічае дом-музей Ваньковічаў - помнік палацава-паркавай архітэктуры эпохі класіцызму. У Зарыцы ў яго гонар названа вуліца.

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025