2 мая мемарыяльную дошку адкрылі на будынку былой ешывы ў Міры. Ва ўрачыстым адкрыцці дошкі прымалі удзел мясцовыя жыхары і замежныя госці, піша polymia.by.

Тыунэ Сугіхара — японскі дыпламат, віцэ-консул Японскай імперыі ў Літве. Падчас Другой сусветнай вайны ён дапамог тысячам яўрэяў пакінуць краіну, выдаўшы ім транзітныя візы, дзякуючы якім яны трапілі ў Японію. У іх ліку былі і жыхары Карэліцкага раена. Сугіхара выдаваў візы, рызыкуючы ўласнай кар’ерай і жыццём сваім і сваіх сямейнікаў. У 1985 годзе Ізраіль назваў яго Праведнікам народаў свету.

У Міры адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар японскага дыпламата Тыунэ Сугіхара