У сувязі з правядзеннем лёгкаатлетычнай эстафеты на прызы газеты «Гродзенская праўда» ў цэнтры Гродна сёння будзе абмежаваны рух, паведамляе ДАІ Гродна.

Планаваны час старту спаборніцтваў - 15.00. Спартсмены прабягуць ад плошчы Тызенгаўза, далей па вуліцах Сацыялістычнай, Свярдлова, Будзённага, Ажэшкі, Дзяржынскага, Астроўскага, Горкага — фініш на плошчы Тызенгаўза (на карце своеасаблівая 8-ка).

Па маршруце эстафеты паэтапна на кароткі час будзе выключаны рух усіх відаў механічнага транспарту. Планаваны час заканчэння — 16.00.