На першым энергаблоку Беларускай АЭС рыхтуюцца да этапу гідравыпрабаванняў. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае БЕЛТА.

«Мы 20 мая павінны прыступіць да вельмі важнага этапу наладачных работ, так званыя гідравыпрабаванні, цыркпрамыўка, далей халодная і гарачая абкатка абсталявання спачатку на паніжаных параметрах, потым на праектных», — сказаў Міхаіл Міхадзюк.

Для падрыхтоўкі да гэтага кожны тыдзень праводзяцца аператыўныя нарады з кіраўніцтвам «Росэнергоатома». «Наша задача — уключыць энергаблок ў гэтым годзе ў энергасістэму», — адзначыў намеснік міністра.

Што да другога энергаблока, агульнабудаўнічыя работы знаходзяцца ў стадыі завяршэння, ідзе мантаж абсталявання.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.