5 мая на вуліцы Кляцкова замест рэстарана «Панарама» адкрыецца кафэ «Гранд Хотей». У новай установе плануюць радаваць гараджан традыцыйнымі стравамі ўсходняй і еўрапейскай кухні.
Першае кафэ «Хотей» знаходзіцца ў цэнтры горада, на вуліцы Ажэшкі. Як распавялі ўладальнікі, ідэя адкрыць другое кафэ з’явілася даўно.
«„Хотей“ ў цэнтры Гродна не заўсёды мог змясціць усіх жадаючых. У новай установе, якую адкрываем ў спальным раёне, у тры разы больш месцаў, будзе працаваць летняя пляцоўка. Госці ацэняць незвычайны інтэр'ер у індустрыяльным стылі: шмат „паветра“, прыглушаныя колеры, металічныя шасцярэнькі і велізарная турбіна самалёта пасярод залы».
Кафэ «Гранд Хотей» прапануе традыцыйныя стравы ўсходняй і еўрапейскай кухні (роллы, сушы, гунканы, сашымі, міса), сытную піцу па-амерыканску, дэсерты, напоі і кактэйлі.
У дзень адкрыцця арганізатары падрыхтавалі шмат падарункаў і сюрпрызаў. З 5 па 8 мая новая ўстанова будзе працаваць з 11:00 да 01:00, 9 мая — да 24:00.
Рэсторан «Панарама» пераехаў у падвал былога кляштара на Маставой. Ён адкрыецца ў маі замест «Дуката».
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…