Сучасныя гандлёвыя цэнтры з крамамі, кафэ, аптэкамі і офісамі з’явяцца ў мікрараёнах на Лідскай вуліцы і ў Грандзічах-2, якія актыўна забудоўваюцца. Участкі пад будаўніцтва выставілі на аўкцыён, піша vgr.by.

Гандлёва-грамадскі цэнтр у 1−3 паверхі запланаваны на Лідскай. Там размесцяцца крамы з прадуктамі, гандлёвыя плошчы з нехарчовымі таварамі, аб’екты бытавога абслугоўвання — аптэкі, рамонт адзення ці абутку, аддзяленне сувязі. Будаўніцтва будзе весціся па індывідуальным праекце. Цэнтр зойме 110 сотак, яго пачатковы кошт — 151 тысяча рублёў. Пры гэтым, паводле ацэнак спецыялістаў у гарвыканкаме, забудоўшчыку прыйдзецца выдаткаваць на знос будынкаў і збудаванняў 263,5 тысячы рублёў.

Падобны цэнтр на 115 сотках ўзвядуць у Грандзічах. Там будуць прадуктовыя і прамтаварныя крамы. Акрамя таго, прадугледжаны кафэ або рэстаран на 150 месцаў, аб’екты бытавога прызначэння і офісы. Барацьба за права яго ўзвядзення пачнецца з 212 тысяч рублёў. Пераможца павінен будзе заплаціць 36 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі страт сельгасвытворчасці, звязаных з адабраннем участка.

Аўкцыён пройдзе 28 мая.