5 мая на вуліцы Кляцкова замест рэстарана “Панарама” адкрыецца кафэ “Гранд Хотей”. У новай установе плануюць радаваць гараджан традыцыйнымі стравамі ўсходняй і еўрапейскай кухні.
Першае кафэ “Хотей” знаходзіцца ў цэнтры горада, на вуліцы Ажэшкі. Як распавялі ўладальнікі, ідэя адкрыць другое кафэ з’явілася даўно.
«”Хотей” ў цэнтры Гродна не заўсёды мог змясціць усіх жадаючых. У новай установе, якую адкрываем ў спальным раёне, у тры разы больш месцаў, будзе працаваць летняя пляцоўка. Госці ацэняць незвычайны інтэр’ер у індустрыяльным стылі: шмат “паветра”, прыглушаныя колеры, металічныя шасцярэнькі і велізарная турбіна самалёта пасярод залы».
Кафэ “Гранд Хотей” прапануе традыцыйныя стравы ўсходняй і еўрапейскай кухні (роллы, сушы, гунканы, сашымі, міса), сытную піцу па-амерыканску, дэсерты, напоі і кактэйлі.
У дзень адкрыцця арганізатары падрыхтавалі шмат падарункаў і сюрпрызаў. З 5 па 8 мая новая ўстанова будзе працаваць з 11:00 да 01:00, 9 мая – да 24:00.
Рэсторан “Панарама” пераехаў у падвал былога кляштара на Маставой. Ён адкрыецца ў маі замест “Дуката”.


