2 мая 59-гадовая гродзенка згубіла буйную суму ў валюце. Цэлафанавы пакет са зберажэннямі знаходзіўся зверху ў яе жаночай сумачцы і, калі яна ішла па вуліцы, у нейкі момант проста выпаў адтуль, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Грошы падабрала 41-гадовая жанчына і паведаміла ў міліцыю. Жанчына, якая згубіла грошы, пачала іх шукаць і па дарозе сустрэлася з той, хто іх знайшла. Жанчына расказала пра знаходку, а ўсю сабраную валюту — 1500 долараў ЗША — аддала пры супрацоўніках ОУС.