Напярэдадні Еўрапейскіх Гульняў у Мінску гарадзенскія блогеры вырашылі правесці сацыяльны эксперымент пад назвай “Замежнікі ў бядзе”. У роліну на 30 мінут  вынікі здымак на вуліцах горада. Да эксперыменту прыцягнулі сапраўдных замежнікаў.

«Спачатку замежнікам адмаўлялі ў дапамозе, але на здзіўленне, потым людзі апынуліся вельмі спагадлівымі. На просьбу дапамагчы дабрацца да аўтавакзала дапамагло 70% людзей, далі тэлефон 30%, грашыма ж дапамагло каля 20%. Людзі былі крайня асцярожныя ў грашовай дапамозе з-за таго, што “развялося шмат жабракоў”, тэлефон не давалі з-за боязі “раптам выкрадуць”, падказаць часта перашкаджаў моўны бар’ер, але агульнае ўражанне было вышэй  усялякіх чаканняў, я думаю, што наша краіна гатова прымаць замежнікаў да Еўрапейскіх Гульняў », – напісаў адзін з аўтараў відэа Ірма Мякіш.

https://youtu.be/IB2xEMzBJaA