Канфлікт у Бярозаўцы Лідскага раёна скончыўся смерцю. 1 мая ў інтэрнаце па вуліцы Школьнай тры жанчыны знаходзіліся на агульнай кухні, гутарылі на розныя тэмы, але пры гэтым не сварыліся паміж сабой. У будынку балкона на кухні няма, але створка пры гэтым маецца, а замест лоджыі нацягнутыя вяроўкі, на якіх сушыцца бялізна, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Каля 11:40 жанчына 1975 года нараджэння вешала толькі што памытыя рэчы. Паводле папярэдняй версіі, у гэты момант да яе падышла суседка 1968 года нараджэння і стала скардзіцца на жыццё. Жанчына наракала на праблемы і мімаходзь сказала, што хоча памерці. Далей падазраваная, якая вешала бялізну, (з яе ж слоў) не вытрымала і штурхнула суседку ў адкрыты праём. У апошні момант грамадзянка адумалася, што стварыла глупства, але было позна. Падазраваная паспела схапіць падаючую жанчыну за нагу, аднак утрымаць яе не змагла. У выніку ў руцэ застаўся толькі насок, а пацярпелая звалілася ўніз галавой з трэцяга паверху на бетон. Пасля яна памерла ў машыне хуткай дапамогі.

Зараз у дачыненні да жанчыны, якая вытаўкала ў акно суседку, распачата крымінальная справа па артыкуле «Забойства». Раней паміж імі сур’ёзных канфліктаў не ўзнікала, алкаголем яны не злоўжывалі, хоць у дадзенай сітуацыі выпілі.

У Бярозаўцы жанчына выштурхнула суседку ў акно: надакучылі скаргі на жыццё