Гродзенскія мытнікі спынілі незаконны ўвоз на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза партыі запчастак да тармазной сістэмы аўтамабіляў коштам больш за 90 тыс. рублёў. Тавар накіроўваўся ў адрас расійскага атрымальніка.
Па прыбыцці ў пункт пропуску «Беняконі» кіроўца транспартнага сродку расійскай фірмы-перавозчыка прадставіў дакументы на такі зборны груз, як аўтамабільныя запчасткі. Пры правядзенні мытнага кантролю ўстаноўлена, што фактычна тавару перамяшчаецца ў два разы больш, чым было заяўлена. У грузавым адсеку апынуліся «лішнімі» амаль 3,6 тыс. тармазных калодак і датчыкаў зносу да іх.
Выплаце за дадзены тавар падлягалі б мытныя плацяжы ў суме больш за 23 тыс. рублёў.
Па выяўленым факце мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 ст. 14.5 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае для юрыдычнай асобы штраф да 30% ад кошту незаконна ўвезенага тавару.