Забарона на наведванне лясоў знята ўжо ў 11 раёнах Беларусі, пры спрыяльных умовах надвор’я ён будзе аператыўна здымацца і ў астатніх рэгіёнах краіны, піша БЕЛТА.
Гэта пяць раёнаў Гродзенскай вобласці (Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі), два раёны Мінскай (Нясвіжскі і Слуцкі), два — Гомельскай (Калінкавіцкі і Мазырскі) і два — Магілёўскай (Бабруйскі і Кіраўскі).
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
— Дзяржаўная лясная ахова пераведзена на ўзмоцнены рэжым нясення службы. У большасці раёнаў Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў. Гэта вымушаная мера, якая накіравана перш за ўсё на захаванне жыцця і здароўя людзей, іх маёмасці і недапушчэнне лясных пажараў. Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна сочыць за сітуацыяй і пры наступе спрыяльных умоў надвор’я ініцыюе зняцце забаронаў. На сёння забарона зняты ў 11 раёнах, — сказаў Мікалай Юрэвіч.
Усяго з пачатку года ў Беларусі было зарэгістравана каля 300 лясных пажараў, іх агульная плошча склала больш за 1,2 тыс. га.
Для барацьбы з пажарамі у Мінлясгаса маюцца 257 пажарна-хімічных станцый і 660 пунктаў пажарнага інвентару. Выкарыстоўваюцца 545 пажарных аўто, а таксама больш за 360 бочак для падвозу вады, 355 лесапажарных модуляў для аператыўнага тушэння, 1800 мотапомпаў і 12,6 тыс. ранцавых апырсквальнікаў. Таксама для ранняга выяўлення лясных пажараў існуе сетка з больш чым 620 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з іх звыш 530 абсталяваны сродкамі відэаназірання. Беспілотнікі выкарыстоўваюцца для адсочвання межаў пажараў і вызначэння іх плошчаў. МНС праводзіць авіяцыйнае патруляванне лясоў.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…