Пра змены ў графіку працы распавялі ў Гродзенскім філіяле РУП «Белпошта», паведамляе grodnonews.by.
1, 5, 7 і 9 мая будуць працаваць толькі гарадскія дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі. 4 мая ўсе аддзяленні паштовай сувязі будуць працаваць па суботнім графіку.
6 мая гарадскія аддзяленні паштовай сувязі будуць працаваць паводле рэжыму будняга дня. У сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі - выхадны дзень. 8 мая ўсе АПС будуць працаваць паводле рэжыму будняга дня, рэжым працы гарадскіх АПС не будзе скарочаны.