У Японіі ў аўторак раніцай Акіхіта ў карычневых вопратцы і чорным галаўным уборы увайшоў у сінтаісцкі храм на тэрыторыі палаца ў Токіа, каб ушанаваць прамаці імператарскай сям'і — багіню сонца Аматэрасу — і паведаміць пра свой сыход багам, піша n*.by.
Сама цырымонія адрачэння ад трону прашла ў імператарскім палацы ў аўторак вечарам. Па паведамленнях СМІ, прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ выказаў прамову і падзякаваў 85-гадоваму імператару. Сам Акіхіта выступіў з апошнім словам.
Імператар афіцыйна сыйшоў ў адстаўку ў поўнач у аўторак, паклаўшы канец 30-гадовай эры Хэйсэй — «Дасягнуты мір». Ён больш не будзе выконваць ніякіх афіцыйных абавязкаў. Акіхіта нават не будзе прысутнічаць 1 мая на рытуалах па ўступленні на трон свайго старэйшага сына Нарухіта, каб не перашкаджаць новаму, 126-му імператару Японіі. З узыходжаннем на трон 59-гадовага Нарухіта пачнецца эра «Рэйва» — «Парадак і гармонія».
Аб адрачэнні імператара Акіхіта было афіцыйна абвешчана ў снежні 2017 года. Гэта першая такая падзея ў Японіі за больш чым 200 гадоў. Кіруючая там дынастыя лічыцца самым старажытным манархічным родам у свеце.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…