Падчас вялікіх выхадных зменіцца графік працы гарадскіх паліклінік і бальніц, паведамляе vgr.by.
У святочныя дні, 1, 7 і 9 мая, а таксама ў нядзелю, 5 мая, паліклінікі будуць зачыненыя. Пры неабходнасці трэба выклікаць хуткую. У панядзелак, 6 мая, і сераду, 8 мая, паліклінікі працуюць у рэжыме суботы — з 9:00 да 18:00. У гэтыя дні пацыентаў прымаюць дзяжурныя тэрапеўты. 4, 10 і 11 мая ў паліклініках звычайны працоўны дзень.
У шпіталях 1, 7 і 9 мая, а таксама ў нядзелю, 5 мая, — выхадны, 4 і 11 мая — скарочаны дзень, 6, 8 і 10 мая — рабочы, паведамілі ў ГУЗ «Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка».