На тэрыторыі прыватнага дома ў Гродне знайшлі закапаныя ў зямлю астанкі 46-гадовага мужчыны. У міліцыі пра гэта стала вядома 28 красавіка каля 22 гадзін вечара.

Пасля агляду месца здарэння з выкарыстаннем рухомай крыміналістычнай лабараторыі прынялі рашэнне аб узбуджэньні крымінальнай справы па факце забойства (ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), паведамляе УСК па Гродзенскай вобласці.

У Гродне на прыватным участку знайшлі закапаныя парэшткі чалавека

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулым з’яўляўся жыхар Гродна 1973 года нараджэння.

Для высвятлення абставінаў следчыя правялі дадатковы агляд месца здарэння 29 красавіка. Вынялі для даследавання сляды і рэчавыя доказы. Дапытваюць людзей, якія часова пражываюць у хаце і выявілі цела, уласніка жылля, суседзяў.У Гродне на прыватным участку знайшлі закапаныя парэшткі чалавека

Эксперты тэрмінова праводзяць крыміналістычныя і судова-медыцынскія экспертызы, у выніку якіх павінны выявіць дакладную прычыну смерці мужчыны.

На тэрыторыі ўчастка перыядычна збіраюцца грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываюць алкаголем. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя трое грамадзян, 1962, 1971 і 1978 гадоў нараджэння, з якімі праводзяць следчыя дзеянні. Расследаванне працягваецца.