Мастачка Валянціна Шоба рыхтавала да 50-годдзя праект “Каляндар” з 365 карцін, якія яна малявала кожны дзень. Але напярэданні ўбачыла падобны праект Лены Гіль і вырашыла ўсё памяняць. Так за месяц з’явілася новая выстава “Лёгкія паводзіны”. Вернісаж прайшоў 25 красавіка ў галерэі “У майстра”. Ідэю з календаром мастачка паабяцала здзейсніць да наступнага юбілея.
На новую ідэю мастачку натхніла дачка Ганна Панцялеева, якая раней за пяць дзён распісала свой пакой. “Яна за пяць дзён выпрацавала стылістыку і маханула цэлую сценку! Я падумала: а я за месяц не зраблю новую выставу?”.
Так з’явілася супольная выстава маці і дачкі. У экспазіцыю ўвайшлі графіка Ганны Панцялеевай і карціны Валянціны Шобы з серыі “Дамская комната” і працы, якія адлюстроўваюць “злобныя” і не толькі эмоцыі.
На вернісажы маці з дачкой сыгралі “вяселле” і выйшлі, пасыпаючы дарогу ружамі. “Мы прыдумалі: мы пара, якая здольная на ўсё. Якое шчасце, што можна ствараць разам, нічога не саромецца і быць абсалютна вольным чалавекам. Гэта так важна!”, – кажа Валянціна.
















