Гродзенец Сяргей Саковіч стаў госцем заалагічнага канала «Фаўна Беларусі» і трэцім героем відэасерыі «Інтэрв'ю з макрафатографам». Выпуск апублікаваны на youtube 26 красавіка. За паўгадзіны Сяргей Саковіч расказаў, як падабраць неабходны для макраздымкі камплект тэхнікі і якія кадры з яго дапамогай можна атрымаць.

Інтэрв'ю будзе цікава для пачаткаўцаў, а таксама для аматараў смешных гісторый, што часам здараюцца падчас фотаздымкі.

www.youtube.com/watch?v=XoHJqcg1Ucg&feature=youtu.be&fbclid=IwAR2XlqIrCKycBm94tO-qTkJl0aLAmkWIhN2v_0vWWe9VmTLgpNuuu-o0zco

Агулам на канале з’явіцца чатыры роліка, прысвечаныя макрафотаздымцы. Знайсці іх можна тут.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life