Калона рэтрааўтамабіляў прыехала ў Гродна 28 красавіка па дарозе ў Мінск. На 28 машынах падарожнічаюць 67 чалавек. У Гродне яны спыніліся на тэрыторыі Брыгіцкі касцёла. Для аўтааматараў правядуць экскурсію па гораду, а на наступны дзень яны працягнуць шлях у сталіцу.
Аўтакалона за час прабегу плануе праехаць каля 2000 км. Стартавала яна з польскага мястэчка Некля. Па дарозе ў Менск аўтааматары заедуць у Старыя Васілішкі, Навагрудак, Мір і Нясвіж. На зваротным шляху наведаюць Брэст. У калоне едуць рэтрааўтамабілі розных марак, сярод іх Warszawa, Polonez, Syrena і іншыя.