На вуліцы Суворава каля 21:00 26 красавіка Урал з вайсковай часці урэзаўся ў спадарожны VW Passat B4. Ударам грузавік змяў заднюю частку ўніверсала да самых дзвярэй і адкінуў легкавік на метраў 40 наперад. Чытач АвтоГродно падзяліўся відэазапісам нетыповага ДТЗ.

Фальксваген і Урал накіроўваліся ў бок возера Юбілейнае. Верагодна, легкавы аўтамабіль спыніўся каля святлафора, а кіроўца грузавіка выціснуў педаль тормазу, але яшчэ доўга працягваў рух. На асфальце добра бачны доўгі тармазны шлях машыны. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life