Новае фаст-фуд кафэ  з туніскім поварам Уаелам адкрылася 27 красавіка на вуліцы Ажэшкі. Установа разлічана на 14 пасадачных месцаў, ёсць акно выдачы заказаў. Пакуль кафэ працуе ў тэставым рэжыме.

Адкрылася Шаурма # 1 на першым паверсе старога дома на Ажэшкі, 47. Галоўным поварам у установе стаў тунісец Уаел, які апошнія 4 гады жыве ў Беларусі.

У Гродне ў яго жонка і дзіця, а таксама праца, якую ён засвоіў і палюбіў. Да нядаўняга часу Уаел працаваў у “Ніндзя-Кебаб”. З адкрыццём новага кафэ на Ажэшка вырашыў паспрабаваць свае сілы тут.

“На Ажэшкі мы толькі пачынаем працу, усе свае рэцэпты я забраў з сабой. У новым месцы паспрабую парадаваць гродзенцаў новымі стравамі і смачнымі соусамі”, – распавёў Уаел.

У кафэ прапануюць розныя віды шаурмы, бургеры,  закускі, напоі і кактэйлі. Ва ўстанове працуе і акно выдачы заказаў. Акрамя кафэ Шаурма # 1 на вуліцы Ажэшкі ўжо працуюць “ПаркКинг”, “JukeJoint”, “Кофе Саунд” і “Дранікі Гародня”.