Новае фаст-фуд кафэ з туніскім поварам Уаелам адкрылася 27 красавіка на вуліцы Ажэшкі. Установа разлічана на 14 пасадачных месцаў, ёсць акно выдачы заказаў. Пакуль кафэ працуе ў тэставым рэжыме.
Адкрылася Шаурма # 1 на першым паверсе старога дома на Ажэшкі, 47. Галоўным поварам у установе стаў тунісец Уаел, які апошнія 4 гады жыве ў Беларусі.
У Гродне ў яго жонка і дзіця, а таксама праца, якую ён засвоіў і палюбіў. Да нядаўняга часу Уаел працаваў у «Ніндзя-Кебаб». З адкрыццём новага кафэ на Ажэшка вырашыў паспрабаваць свае сілы тут.
«На Ажэшкі мы толькі пачынаем працу, усе свае рэцэпты я забраў з сабой. У новым месцы паспрабую парадаваць гродзенцаў новымі стравамі і смачнымі соусамі», — распавёў Уаел.