Рызота, крэветкі і мідыі будуць прадстаўлены сярод страваў на летняй тэрасе «Санвіна». Новая ўстанова робіць акцэнт на міжземнаморскай кухні і «сонечным» інтэр'еры. Яна адкрыецца на наступным тыдні на БЛК, 29а, піша vgr.by.
— «Санвіна» — гэта не проста летняя тэраса. Гэта гісторыя аб бясконцай любові да сонца, — распавялі ва ўстанове.
У ежы і закусках упор зробяць на простыя і свежыя прадукты — наведвальнікам прапануюць разнавіднасці іспанскай закускі тапас, супы, тартар з ялавічыны, салаты і іншае. Будзе вялікі выбар напояў, у тым ліку хатніх. Ва ўстанове адзначаюць, што меню не прывязана да якой-небудзь адной нацыянальнай кухні - ёсць магчымасць выбраць стравы некалькіх краін міжземнаморскага рэгіёну.
Для прахалодных і пахмурных дзён прыгатаваныя пледы і абагравальнікі. Працаваць тэраса будзе з красавіка па лістапад.