“Тым, хто паспеў кіпіць білеты, пазітыўнага зараду хопіць надоўга”, – абяцае галоўны рэжысёр тэатра Алег Жугжда напярэдадні прэм’еры “Бразільскай цёткі”.  Спектакль па п’есе Брэндана Томаса пакажуць гродзенцам 30 красавіка. Дарэчы, сюжэт  п’есы з XIX стагоддзя многія пазнаюць з першых рэплік, калі глядзелі фільм  «Здравствуйте, я ваша тётя!».  На сцене адбудзецца  фарс з пераапрананнямі і тыповая камедыя становішчаў, перанесеная ў “прыгожае заходняе жыццё”  і эстэтыку  60-х. 

Алег Жужгда расказвае, што перад пастаноўкаў пераглядзеў шмат спектаўляў па гэтай п’есе і ўпэўніўся – яе гумар не страчвае з часам актуальнасці. “Ведаеце, на ўзроўні тэксту іграе ўсё. Зал увесь час смяецца.” Каб і гродзенскія гледачы засталіся задаволенымі, у пастаноўку”Цёткі” дадалі адметнасцяў. Напрыклад, дон Пэдро прадстане прад публікай у выглядзе Кінг-Конга, які іграе ў футбол пад нумарам 10, як Пеле. “Паспрабавалі знайсці  іншыя нюансы, іншыя сэнсы, іншы час. Сыграць у іншых дэкарацыях і па-новаму”.

Цётухна з Бразіліі, Кінг-конг і эстэтыка 60-х. Тэатр лялек падрыхтаваў правакацыйную прэм'еру

 

Лёгкая і бяскрыўдная камедыя мае разнастаіць сур’ёзна драматычны рэпертуар тэатра лялек  і “не будзе пудрыць  мазгі філасофіяй”. Меркаваннем Алега Жугжды, часам гледача трэба проста пазабаўляць і не абцяжарваць складанымі падтэкстамі.

https://youtu.be/koZ7M2rmX3Q

Галоўную ролю ў спектаклі выконвае Васіль Прабадзяк. Яго донна Люсія лётае па сцэне на высокіх абцасах і ў леапардавай сукенцы, скараючы экспрэсіяй герояў і гледачоў. Для актора гэта роля, зусім не простая і мае шмат небачных для гледача падводных камянёў, кажа Жугжда. “Гэта роля “на злом”, на супраціў. [трэба] Вытрымаць прыстойнасць  і каб гэта было суадносна неабходнасці і  абставінам… Але Васіль, ён, усё-такі  – комік.”

Разам з Васілём Прабадзякам на сцэну выйдуць таксама Ларыса Мікуліч, Вольга Авасильки, Іван Дабрук, Аляксандр Енджыеўскі, Віталь Леонаў ды іншыя акторы тэатра. Аўтаркай лялек і мастацкага аздаблення спектакля стала мастачка Ларыса Мікіна-Прабадзяк.

 

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]