Ужо ў траўні ў Гродне пройдзе міжнародная акцыя Ноч музеяў. У гэты дзень гарадскія музеі працуюць дапазна і прапануюць гасцям асаблівую праграму, кожны сваю. Стала вядома, што рыхтуе на Міжнародны дзень музеяў, 18 траўня, Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.
Асноўнай тэмай свята стане музыка. Усе мерапрыемствы ў гэты дзень музей аб’яднаў адной канцэпцыяй: «Музыка на ўсе часы і густы».
З 19:30 да 20:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. Яно пачнецца з гламур-оперы «Чырвоная Шапачка» ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Гродзенскі абласны тэатр лялек».
З 20:30 да 23:00 у музеі будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі:
- «Калекцыя гукаў». Незвычайныя музычныя інструменты са збору Ігара Адасік;
- «Cinemarington». Музычны кінараўнд;
- «Ilya`s Dance». Танцавальна-адукацыйны флэшмоб з Іллёй Кейзер;
- «ИмпровиZZация». Сцэнічна-музычны экспромт;
- «Падарожжа ў мажоры». Свет музыкі ў музейнай прасторы;
- «Гукі на кончыку пэндзля». Ажыўленыя карціны Аляксандра Рымарчыка.
Паралельна з працай пляцовак праводзіцца квіз «Музыка з сэнсам».
З 23:00 да 23:40 — канцэртная праграма «Саксафон ў ночы» ў выкананні Аляксандра Краўчука (саксафон) і Ігара Гіро (клавішныя).
Ужо ў самым канцы вечара, з 23:40 да 23:50, Вераніка Паплаўская пакажа пясочную анімацыю.
На ўсе мерапрыемствы дзейнічае адзіны квіток коштам 15 рублёў. Адрас музея: вул. Замкавая, 16.
Пытанні можна задаць па тэлефоне +375 152 740 272, нумар касы музея +375 152 744 889.