Як абвесцілі ў Дзяржпагранкамітэце, пункт пропуску «Прывалка» працуе ў поўным аб’ёме, пажар каля мяжы патушаны.
Пажар у лесе на палігоне патушаны. Лес гарэў па абодва бакі ад трасы Р42 Гродна — Гожа — мяжа Літоўскай Рэспублікі. Траса была перакрытая, пункт пропуску спыніў працу. Як паведамляе МНС, месцамі назіраўся верхавы пажар, які распаўсюджваўся ў бок дзяржаўнай мяжы. Для тушэння пажару было задзейнічана 346 чалавек і 70 адзінак тэхнікі.
У ваенным ведамстве сказалі, што 24 красавіка каля 12:00 на Гожскім палігоне загарэлася сухая расліннасць. Моцны вецер хутка разнёс полымя. У МНС паведамленні сталі паступаць днём: гарыць рэдкалессе на палігоне «Гожскі» ў Гродзенскім раёне.