Каля суда Алесь Дзянісаў, Аляксей Кайрыс і Катажына Ляўдацкая. 22.04.2019. Фота: “Гарадзенская Вясна”
Адміністрацыйны працэс супраць гродзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыны Ляўдацкай спынілі з-за недаказанасці. Такое рашэнне прыняў суддзя Дзмітрый Бубенчык 24 красавіка.
Журналістаў абвінавачвалі ў тым, што яны незаконна вырабілі і распаўсюдзілі інфармацыйную прадукцыю (арт. 22.9 КаАП) — рэпартаж пра Чэслава Немэна з вёскі Старыя Васілішкі.
У першы дзень разгляду справы, 22 красавіка, выкліканыя сведкі не пазналі журналістаў. Абвінавачаныя таксама патлумачылі, што імёны аўтараў ёсць у сюжэце — і гэта зусім іншыя людзі. Тады суддзя Дзмітрый Бубенчык абвесціў перапынак.
24 красавіка ў 14.30 пасяджэнне працягнулася. У судзе агулам было больш за паўтара дзясятка чалавек. Акрамя абвінавачаных гэта яшчэ салідарныя з імі асобы і журналісты.
Абвінавачаныя яшчэ раз патлумачылі, што да гэтага матэрыялу не мае ніякага дачынення.
Катажына Ляўдацкая запыталася, як іх ідэнтыфікавалі, калі ў тытрах пазначаныя зусім іншыя асобы. Прадстаўнік абвінавачання патлумачыў, што шукаў журналістаў па сацсетках. Польскай мовай, каб чытаць тытры, ён не валодае. Пераклад жа не палічылі важным дадаваць.
— Лічу судовае паседжанне абсурдным, таму што я ўвогуле не разумею, як можна абвінавачваць людзей, якія не маюць дачыненне да гэтага матэрыялу, калі няма ніякіх доказаў таго, што мы рабілі гэты матэрыял. Я ўвогуле не разумею, чаму мы сюды прыходзім, чаму трацім на гэта час, чаму вы выклікаеце ў якасьці сведкаў гэтых бедных старых людзей. Другі дзень святаў, а вы іх цягнеце сюды. Для мяне гэта незразумела, і я лічу гэта абсурдным і нейкай камедыяй, — кажа Кася Ляўдацкая ў судзе.
У выніку ў 15.00 суддзя абвесціў, што справа спыненая з-за недаказанасці віны журналістаў.
— Гэта было ясна з самага пачатку: справа абсурдная. І некаторыя прадстаўнікі судовай улады ў дадзеным выпадку ўбачылі абсурднасць усяго, што адбывалася. У першую чаргу, гэта тапорнасць працы шчучынскай міліцыі. Мы ўбачылі магчымае падтасаванне са сведкамі. Калі мы чыталі справу, усе трое сведкаў нібыта казалі аднолькавымі словамі, адзін у адзін. І потым двое з гэтых трох, якія прыехалі, сказалі «мы не ведаем гэтых людзей, не пазнаем, яны нас не здымалі і мы нічога не памятаем», — расказвае Алесь Дзянісаў.
— Калі справа будзе вынесена на абскарджанне з боку міліцыі, то будзе выглядаць яшчэ больш абсурдна, чым справа, якая была на нас заведзена, — дадае Аляксей Кайрыс.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…