Крама «Багач» ад «Гроднааблсаюздруку» зачыняецца. Увесь тавар распрадаецца са зніжкай.

У краме распавялі Hrodna.life, што прычынай закрыцця стала дарагая арэнда. Не выключана, што ў будынку на Савецкай, 3 у будучыні адкрыецца кафэ.

Краму «Багач» адкрылі ў жніўні 2016 года. Гэта была першая крама «Гроднааблсаюздруку», дзе можна было набыць друкаваную прадукцыю, сувеніры, касметыку і многае іншае, зрабіць фота на дакументы, раздрукаваць нешта ці ўзяць каву на вынас.