На аўкцыён ад Гродзенскага гарвыканкама выставілі чатыры ўчаткі пад рухомы гандаль. Пляцоўкі ў цэнтры горада арэндавалі гарадскія фудтракі.

Месца на паркоўцы каля плошчы Савецкай было самым папулярным на аўкцыёне ад гарвыканкаму. Паставіць там свой фудтрак планавалі адразу восем чалавек. Канчатковы кошт выйшаў 12200 і перавысіў пачатковы ў 244 разы. Цяпер на працягу года там будзе стаяць баркас «Wake cup», дзе прадаюць каву з сабой, піша grodnoplustv.by.

-Шчыра кажучы, было цяжкавата. Гэта новы кірунак, выклікае вялікую цікаўнасць. Гэта зручна. Людзі карыстаюцца, адпаведна было шмат ахвотных. Гэта добрае месца, там добрая праходнасць. Там шмат шпацыруе людзей і недалёка ёсць пракат, вельмі прыемна, што інфраструктура ў горадзе развіваецца,сказаў Мікіта Паляшчук, гаспадар баркаса.

Літаральна ў 50 метрах ад яго будзе стаяць гандлёвая кропка ад «MC Doner». Пакуль гэтую нямецкую франшызу можна сустрэць толькі ў ГЦ OldCity, але ў бліжэйшы час замовіць донеры і бургеры можна будзе насупраць апарт-гатэля на Калючинской, на паркоўцы побач з былой грамадскай прыбіральняй. Кошт лакацыі быў крыху большы за 8 тысяч рублёў.

Навінка для Гродна – фудтрак «Пан Картофан» – запрацуе на платнай паркоўцы на Віленскай. За гэтае месца змагаліся менш за ўсё і ў выніку яго арэндавалі амаль за 4 тысячы рублёў. Чырвоны фургон рабілі ў ЗША і Германіі, усярэдзіне яго свабодна змогуць працаваць чатыры чалавекі, так што «Пан» справядліва прэтэндуе на званне самага буйнога фудтрака горада. Там можна будзе замовіць бельгійскую бульбу-фры, піцу, хот-догі, яблыкі ў глазуры, а таксама гарачыя і халодныя напоі. Адкрыццё запланавана на пачатак траўня, піша vgr.by.

Арэнда пляцоўкі па вуліцы Вялікая Траецкая абышлася больш чым у 6 тысяч беларускіх рублёў, за яе змагалася шэсць чалавек.