Энтані Ачы-Кану з Нігерыі, які вучыцца ў Гродзенскім аграрным універсітэце, вырашыў арыгінальным чынам прызнацца беларускім дзяўчатам у любові. Для гэтага 22 красавіка ён размясціў невялікае відэа ў сваім Instagram.
«Беларускі - мілыя дзяўчыны, вось што мяне матывавала зрабіць гэта відэа. На мой невялікі досвед магу сказаць, што яны прыветлівыя да незнаёмцаў і не ўцякаюць, як іншыя. Яны адкрытыя да знаёмстваў і спрабуюць пазнаць лепш новага чалавека. Я адчуваю сябе жаданым ужо», — распавёў Энтані Hrodna.life.
https://www.instagram.com/p/BwkDhn6hNRh/
Энтані вучыцца ў аграрным універсітэце на эканаміста, але хацеў бы сябе паспрабаваць у прафесійным футболе. Пакуль жа ён гуляе на аматарскім узроўні за адну з гродзенскіх каманд.
Дарэчы, дзяўчаты ўжо пачалі адказваць на яго кароткае відэа. Напрыклад, яны рэагуюць вось так: