У Гродне судзяць адразу трох журналістаў

У панядзелак, 22 красавіка, у судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыны Ляўдацкай. Іх вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі па арт. 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Але рашэнне суд 22 красавіка так вынесці і не змог. Суддзя Дзмітры Бубенчык працягваў перапынкі два разы, але потым увогуле абвесціў перапынак да серады 24 красавіка. Пра гэта паведаміў гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, паведамляе spring96.org.

Супрацоўнікі Шчучынскага РАУСа склалі на журналістаў пратаколы за фільм пра Чэслава Немэна, які выйшаў на адным з замежных тэлеканалаў. На пачатку судовага працэса журналісты падалі хадайніцтва аб спыненні справы ў сувязі з тым, што яны не з’яўляюцца аўтарамі матэрыялу, за які іх судзяць.

Журналіст Аляксей Кайрыс патлумачыў суду, што ў вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна Гродненскай вобласці ён здымаў фільм, але для сябе. Да таго матэрыяла, што выйшаў на тэлебачанні, ён не мае ніякага дачынення. Тое самае сказалі журналісты Катажына Ляўдацкая і Алесь Дзянісаў.

У якасці сведак на судзе выступілі загадчык музея ў Старых Васілішках Уладзімір Сінюта, а таксама 84-гадовы жыхар вёскі Тамаш Маркевіч, які патрапіў у сюжэт фільма.

Абодва не пазналі журналістаў. Сведка Сінюта паведаміў, што ён не даваў аніякага інтэрв'ю. Пры гэтым у пратаколе пазначана, што інтэрв'ю з ім адбылося. Але загадчык музея паведаміў, што пры складанні пратаколу не казаў гэтага. Маркевіч таксама паведаміў, што не разумее, чаму ў пратаколе супрацоўнікі міліцыі напісалі, што ён пазнаў гэтых журналістаў. Сказаў, што для апазнання яму паказвалі фотаздымкі, а потым сказалі падпісаць пратакол, што ён і зрабіў.

Гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў лічыць, што гэты судовы працэс над журналістамі набывае форму абсурду:

«Негледзячы на тое, што журналісты заявілі ў судзе, што гэта не іх матэрыял, і нават прывялі доказы гэтага, суд усё роўна прадоўжыў займацца пошукам іх віны. Зразумела, калі іх не пазналі сведкі на судзе, то лагічна было б суддзе высвятляць, як увогуле складаліся тыя пратаколы. Але ніхто, акрамя саміх абвінавачваемых, на гэтым не стаў засяроджваць увагу. Відавочна, што справа ініцыянавана па палітычных матывах. Мэта яе — дадушыць незалежную журналістыку».

Чакаецца, што суд агучыць рашэнне па гэтай справе 24 красавіка ў 14:30.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025