У Мінску з 17 па 20 красавіка праходзіў чэмпіянат Беларусі па тайскім боксе. Тры прадстаўнікі Гродна вярнуліся дадому з залатымі медалямі.

Больш за сотню вядучых байцоў у сталіцы аспрэчвалі 34 камплекты ўзнагарод, а разам з імі і пуцёўкі на чэмпіянат свету і Еўропы. На спаборніцтвах тры прадстаўнікі Гродна сталі чэмпіёнамі Беларусі па муайтай. Сярод іх: Дзмітрый Варац, Іван Эйсмант і Даніла Шульгач.

https://www.instagram.com/p/Bwe_7o_nCf6/

У межах адкрыцця нацыянальнага турніру былі падведзены і вынікі мінулага года, узнагароды ўручаны лепшым спартсменам, трэнерам і суддзям. Гродзенец Дзмітрый Варац быў прызнаны і лепшым байцом муайтай ў Беларусі за 2018 год.

— Для мяне вялікі гонар быць лепшым на тэрыторыі сваёй краіны. Як правіла, тайскі бокс у нас у Рэспубліцы Беларусь займае лідзіруючыя месцы — мне ўдвая прыемна гэта. Зараз у нас праходзіць чэмпіянат краіны. Мая задача — заняць першае месца і адабрацца на чэмпіянат свету, чэмпіянат Еўропы.

Тры гродзенцы ўзялі золата на чэмпіянаце Беларусі па тайландскім боксе