Повар з Гродна за 30 хвілін зрабіў сабе незвычайны ровар

Павел Сідаровіч з двух «даросліках» зрабіў адзін ровар. Эксперымент атрымаўся, цяпер хлопец ездзіць па горадзе на ўласнай распрацоўцы.

Павел працуе поварам. Кажа, што заўсёды імкнуўся да чагосьці незвычайнага. Ідэя злучыць два ровары прыйшла выпадкова.

«У 2018 годзе я наводзіў парадак на лецішчы і вырашыў пазбавіцца ад двух старых „дарослікаў“, — распавядае Павел. — У адзін момант прыйшла ідэя, а чаму б што-небудзь не прыдумаць з імі. На лецішчы як раз быў зварачны апарат. Узяў доўгую трубу з чорнага мэталу, разрэзаў папалам і, нават не мераючы, проста варыў. У выніку атрымаўся такі ровар, а спачатку хацеў выкінуць».

Павел кажа, што на стварэнне ровара ў яго сышло каля 30 хвілін. Ланцуг — злучаны з двух, у ім 224 звяна.

«Эксперымент з роварам атрымаўся і чымсьці ён падобны на кастамны байк. На ім я зараз катаюся з вялікім задавальненнем і ведаю, што ў горадзе такіх няма. Рэакцыя на мой транспарт у людзей розная, але ў асноўным станоўчая, многія здзіўляюцца. Ехаць на веласіпедзе зручна, цяжкасці ўзнікаюць толькі з паваротам, амаль як на фуры. Ну і трэба разумець, што не кожны зможа на ім ехаць, вага ровара амаль 29 кг. І каб круціць педалі на працягу некаторага часу патрэбныя моцныя ногі», — дадаў Павел.

Падзяліцца
Меткі: веласпорт

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025