Пяціпавярховы жылы дом з убудаванымі арэнднымі плошчамі з’явіцца ў бліжэйшыя гады на вуліцы Будзёнага. Права ўзвесці будынак побач з элітным домам на Будзёнага, 28 забудоўшчыкі будуць аспрэчваць на аўкцыёне, піша vgr.by.
Будучы дом зойме 22 соткі на скрыжаванні вуліц Будзёнага, Леніна і Студэнцкай. Як будзе выглядаць квартал, незразумела, аднак па ўмовах аўкцыёну прадастаўлены шырокія магчымасці для ўвасаблення самых арыгінальных архітэктурных рашэнняў.
Дакладна вядома, што дом будзе пяціпавярховым. Праект можа быць індывідуальным, забудоўшчык на сваё меркаванне вызначыць, ці рабіць з унутраных памяшканняў нежылую зону для далейшай здачы ў арэнду.
Пачатковы кошт ўчастка — амаль 131 тысяча рублёў. Таргі пройдуць 21 мая, распавялі ў гарвыканкаме.
Дом на 54 кватэры на Будзёнага, 28 стаў унікальным для Гродна. «Квадрат» у комплексе каштаваў ад 850 да 890 долараў. Паведамлялася, што ўсе кватэры ў элітным доме раскуплены, асаблівай папулярнасцю фешэнэбельныя метры карысталіся сярод расіян. Пілотны праект так спадабаўся пакупнікам, што аналагічны дом, толькі на 90 кватэр, з’явіцца на вуліцы Цітова.
Паблізу з жылой забудовай на Будзёнага, на пустцы побач з польскім генконсульства, неўзабаве пачнецца будаўніцтва гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра з крамамі і офісамі.