Учора была апублікаваная інфармацыя аб вышуку мужчыны ў Воранаўскім раёне, які сеў у службовы аўтамабіль ВАЗ 2107, з’ехаў у невядомым кірунку і прапаў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

На сённяшні дзень пошукі грамадзяніна спыненыя. Яго цела знойдзена ў лясным масіве паблізу вёскі Бастуны, службовы аўтамабіль знаходзіўся побач. Крымінальная версія таго, што адбылося, не разглядаецца.