Шматкватэрны жылы дом пачалі будаваць на праспекце Янкі Купалы, 90, з боку «Еўраопта», піша vgr.by.
19-павярховы гмах размесціцца недалёка ад скрыжавання праспектаў Янкі Купалы і Кляцкова насупраць Сабора Усіх Беларускіх Святых. У доме будзе 126 кватэр у асноўным свабоднай планіроўкі плошчай каля 50 кв. м.
На першым паверсе прадугледжаны нежылыя памяшканні пад офісы, гандлёвыя аб’екты і аб’екты сацыяльнага абслугоўвання. Каля будынку уладкуюць паркоўкі і добраўпарадкуюць тэрыторыю, паведамілі ў ПТВ ААТ «Гроднапрамбуд», які выступае генпадрадчыкам будаўніцтва. Заказчык — ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі». Завяршыць працы плануюць у чэрвені наступнага года.
Дарэчы, мінская фірма таксама будзе забудоўваць ўчастак у раёне вуліц Савецкіх Памежнікаў, Гогаля і Цітова каля крамы «Кастрычніцкі». Для гэтага прыйдзецца знесці больш за 10 дамоў і гаспадарчых пабудоў. Жыхарам прапануюць жыллё або грашовую кампенсацыю.